Гіпотэза Сэпіра-Ўорфа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гіпотэза Сэпіра-Ўорфа (па-ангельску: Sapir-Whorf Hypothesis), або гіпотэза лінгвістычнай адноснасьці — канцэпцыя, распрацаваная ў 30-х гадох XX стагодзьдзя, паводле якой структура мовы вызначае мысьленьне і спосаб пазнаньня рэальнасьці. Іншымі словамі, мяркуецца, што людзі, што размаўляюць на розных мовах, і думаюць па-рознаму. Аўтарамі канцэпцыі зьяўляюцца амерыканскія этналінгвісты Эдуард Сэпір і Бэнджамін Ўорф.