Дыялектыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дыяле́ктыка — сустрэча тэзіса і антытэзіса ў пазнавальных мэтах.
У больш вузкім сэнсе — метад спазнання, метадалагічны прынцып, які здзяйсняецца па схеме «тэзіс-антытэзіс-сінтэз». У суадноснасці з гэтым прынцыпам, суб'ект, які пазнае, спачатку вылучае нейкую з'яву ў рэчаіснасці і для яе фармулюе тэзіс — паняцце ці сцвярджэнне. Далей здзяйсняецца фармаванне антытэзіса, і толькі потым суб'ект мае магчымасць перайсці да разгляду і вывучэння ўзаемасувязі тэзіса і антытэзіса, што дазваляе пабудаваць сінтэз. Далей сінтэз можа быць разгледжаны як тэзіс больш высокага ўзроўню. Такім шляхам здзяйсняецца выкрыццё ісціны.
У адрозненне ад метафізічнага прынцыпу дыялектыка прызнае дынамічнасць нашых ведаў, паняццяў аб рэчаіснасці, якая сама дынамічна. Таму гэты метад неабходна патрабуе выкарыстоўваць як дэдуктыўныя схемы разважанняў, якія ўжываюцца ў класічных фармальных логіках, так і схемы тэмпаральных (часовых) логік і іх пашырэнняў.
Дыялектычны метад распрацаваны Георгам Гегелем. Дыялектыка з'яўляецца метадалагічным прынцыпам дыялектычнага матэрыялізму. Важным у дыялектыцы, у адрозненне ад рэлятывізму, з'яўляецца суадноснасць абсалютнасці і адноснасці.