Станіслаў Булак-Балаховіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Булак-Балаховіч, Станіслаў (Балаховіч, Станіслаў-Мар’ян) (ст. стыль 10 лютага 1883 — 10 траўня 1940) — беларускі вайсковы дзеяч.
[рэдагаваць] Паходжаньне
Нарадзіўся ў Мейштах. Паводле афіцыйных зьвестак паходзіў з сялян Відзаўскай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Сын Мікодыма-Міхала Сільвестравіча і Юзэфы народжанай Шафран Балаховічаў.
Бацькі мелі шэсьць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзафа (у будучым генэрала). Сям’я была неаднароднаю ў нацыянальным складзе — маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, моцным беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф.
Прозьвішча «Булак-Балаховіч» зьяўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае-ж прозьвішча прыняў і ягоны брат гэнерал Юзаф Балаховіч. У Польшчы быў прыняты адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасьць Польшчы да прозьвішчаў.
[рэдагаваць] Адукацыя і праца
Скончыў школу ў Новааляксандраўску. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 1904-1914 адміністратарам маёнтка Гарадзец-Лужкі (Дзісенскі павет) графа Плятэр-Зіберґа.
[рэдагаваць] Вайсковая служба ў Імпэратарскай арміі
18 лістапада 1914 — прыбыў і залічаны ў сьпісы 2-га Лейб-уланскага Курляндзкага палка (на 1910 полк быў разьмешчаны ў горадзе Кальварыя).
4 чэрвеня 1915 — за выдатнасьці ў справах супроць непрыяцеля атрымаў ранг малодшага унтэр-афіцэра.
У ноч з 8 на 9 чэрвеня 1915 падчас выведкі ля вёскі Шапалішкі асколкамі разрыўной кулі атрымаў скураныя раны левага пляча.
8 ліпеня 1915 — за баявыя выдатнасьці атрымаў ранг прапаршчыка. 6 лютага 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна ўзьвядзеньне ў ранг прапаршчыка армейскай кавалерыі.
4 лістапада 1915 — камандзіраваны ў партызанскі атрад.
28 траўня 1916 — узьведзены ў ранг карнэта.
24 чэрвеня 1917 — узьведзены ў ранг паручыка.
(1917—1918 — штабс-ротмістар).
(1917—1918 — ротмістар).
[рэдагаваць] Вайсковая служба ў Чырвонай арміі
Камандзір палка.
[рэдагаваць] Вайсковая служба ў Белай арміі
травень 1919 — камандзір атрада Паўночна-Заходняй арміі ў Пскоўскай губэрні, падпалкоўнік.
чэрвень 1919 — палкоўнік.
ліпень 1919 — атрад пад яго камандаваньнем разьвёрнуты ў корпус зь дзьвюх дывізій.
ліпень 1919 — па прапанове генэрал-лейтэнанта Арсеньнева камандуючы Паўночна-Заходняй арміяй генэрал-лейтэнант Радзянка надаў Станіславу Булак-Балаховічу ранг генэрал-маёра.
1919 — камандзір корпуса Паўночна-Захоняй арміі.
1919 — пазбаўлены кіраваньнем корпуса, падначалены генэрал-лейтэнанту Арсеньневу.
У ноч на 28 студзеня 1920 арыштаваў галоўнакамандуючага Паўночна-Захоняй арміі генэрала ад інфантэрыі Мікалая Юдзеніча.
[рэдагаваць] Вайсковая служба ў войсках БНР і «белых» фармаваньнях
1920 — генэрал-лейтэнант.
[рэдагаваць] Узнагароды Расейскай імпэратарскай арміі
30 траўня 1915 — Георгіеўскі крыж 3 ст. (будучы ніжнім чынам за аказаньне надзвычайных подзьвігаў храбрасьці і самаахвярнасьці).
26 верасьня 1915 — ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні з надпісам «За храбрасьць» (за выдатнасьць у справах супроць непрыяцеля).
8 сьнежня 1915 — ордэн сьвятой Ганны 3-яй ступэні зь мячамі і бантам. 25 жніўня 1916 Найвышэйшым прыказам зацьверджна пажалаваньне ордэна.
4 траўня 1916 — ордэн сьвятой Ганны 4-ай ступэні з надпісам «За храбрасьць».
[рэдагаваць] Узнагароды розных дзяржаў
[рэдагаваць] Жыцьцё пасьля Грамадзянскай вайны
Забіты невядомымі ў Варшаве.
[рэдагаваць] Сям’я
Першым шлюбам з 1905 жанаты з Генрыетай Мартынаўнай Ґарбель. У шлюбе дзеці: Алена (па сямейнаму Альдона) (* 18 красавіка 1907), Мэдард-Юльюш (* 1 студзеня 1910) і Генрык-Мартын (* 3 чэрвеня 1911). З 1913 жылі асобна, шлюб скасаваны.
Другім шлюбам жанаты з