Synth-pop
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сінт-поп — жанр папулярнай музыкі у якім сінтэзатар з'яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснай папулярнай музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.
Гэтымі асаблівасьцямі з'яўляюцца: штучнасьць гука (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакала ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сінт-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыке гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнай Новай Рамантыкі (групы Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя).