Аляхандро Амэнабар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амэна́бар, Аляха́ндро (па-гішпанску: Alejandro Amenábar) (нарадзіўся 31 сакавіка 1972) — гішпанскі кінарэжысэр.
Нарадзіўся у Сант'яга (Чылі) у сям'і гішпанкі й чылійца. Ад 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысэр у 19 год прэзэнтаваўшы сваю першую працу — кароткамэтражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнае Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадусара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнамэтражны фільм «Дыплёмная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з акторкаю Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была узнагароджаная васьмю прэміямі «Ґойя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасьня 2004 году Амэнабар прэзэнтуе прэм'еру свайго фільма «У адкрытае мора» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампэдро, які пражыў 30 год прыкаваны да ложка і пра чыё жыцьцё і барацьбу за права на прыстойную сьмерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасьня 2004 году стужка атрымала Спэцыяльную прэмію кінафэстывалю ў Вэнэцыі, 11 сьнежня 2004 году — 14 прэміяў «Гойя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-ангельску і ў катэгорыі «лепшы актор» (Хаўер Бардэм)).
[рэдагаваць] Фільмаграфія
- 2004: Mar adentro («У адкрытае мора»)
- 2000: The Others («Іншыя»)
- 1997: Abre los ojos («Расплюшчы вочы»)
- 1996: Tesis («Дыплёмная праца»)
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
- Афіцыйная старонка фільму «У адкрытае мора» (па-гішпанску)