Бас-ґітара
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бас-ґітара — струнны шчыпковы электронны музычны інструмэнт. Выглядае як ґітара, але ў клясычным варыяньце мае чатыры струны (сучасная бас-ґітара можа мець, ад чатырох да шасьці струн).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першапачаткова бас-ґітара была акустычнай і мела вялізарныя памеры й надта нізкі гук. Але яе электрыфікацыя паспрыяла зьмяньшчэньню яе памераў і зрабіла бас-ґітару добрае альтэрнатывай кантрабасу. Цяпер жа зь цягам часу й павышэньнем майстэрства ґітарных вытворцаў, зьявілася магчымасьць зрабіць акустычны бас кампактных памераў.
Электрычнае ж бас-ґітара зьявілася дзякуючы ініцыятыве амэрыканскага ґітарнага майстра Леа Фэндэра, які напачатку 50-х гадоў вырашыў стварыць кампактны нізкачастотны інструмэнт, які б нагадвау невялічкі й ціхі кантрабас. Ён ўласна й збудаваў першы інструмэнт тыпу "Фэндэр Прэсіжн Бас" (Fender Precission Bass), які зьнешне нагадваў ґітару, але меў квартавы строй кантрабасу.
Першапачаткова бас-ґітару выкарыстоўвалі ў джазавых і кантры калектывах дзеля акцэнтаваньня ў тыя часы не падгучваемага бас-бубна, але са зьмяненьнем тэхнікі агучваньня інструмэнтаў на канцэртах і ў студыі патрэбнасьць у гэтым зьнікла й у некаторых стылях бас пачалі выкарыстоўваць як паў-мэлядычны інструмэнт.
[рэдагаваць] Тэхніка гры
- Піцыката (Шчапковы мэтад) — асноўная тэхніка гуказвлячэньня на басу. Дзеля карэстаньня піцыкатай вялікі палец кладуць на гуказдымальнік ці чацьвёртую струну, а указальным і сярэднім па чарзе шчэпляць струны. Некаторыя найбольш віртуозныя музыкі могуць выкарыстоўваць таксама безымянны палец і нават мізінец.
- Гра мідыятарам — таксама даволі папулярна. У адрозьненьні ад папярэдняга мэтада гук атрымоўваецца даволі жорсткі, таму асноўныя карыстальнікі гэтага мэтаду музыкі граючыя даволі агрэсіўную музыку (панк, гард-кор, разнастайны мэтал ).
- Рэкінг — гра выключна указальным пальцам. Выкарыстоўваецца, калі гра двума й больш пальцамі адцягвае увагу выканаўцы, асабліва калі ён сьпяваючы басіст.
- Гамэр-фінґэр (палец малаточак) — спосаб гры пры якім гук звлякаецца пры моцным удары пальцамі па струнах грыфу. Выкарыстоўваецца пры дастаткова складаных пераходах пры гры піцыкатай. Таксама, калі выканаўца адначасова з бас-ґітарай грае на іншым інструмэнце, (часцей клявішах, ці пэркусіі. Таксама гамэр-фінґэр выкарыстоўваецца дзеля гры на мадыфікаванай бас-ґітары - Сьціке Чэпмэна (Chapman Stick).
- Сляйд — тэхніка выкарыстоўваемая часьцей дзеля гры на безладавае бас-ґітары. Пры сляйдзе пасьля звлячэньня гуку правае рукой, палец левай не адпускаецца рухаецца па грыфу, тым самым зьмяняя вышыню гуку.
- Слэп — асаблівая пэркусіўнае тэхніка. Каб звлеч гук слэпам трэба моцна ўдарыць па струне косткай вялікага пальцу. У асноўным выкарыстоўваецца музыкамі граючымі фанк.
- Тэпінг — прыём перайшэдшы на бас са звычайнае ґітары (таксама, як гра пальцамі, альбо медыятарам). Зьнешне нагадвае гамэр-фінґэр, але падчас гры тэпінгам выкарыстоўваюцца пальцы адедзьвюх рук, што дазваляе выконваць даволі складаныя мэлядычныя малюнкі, альбо ўвогуле надаваць ілюзыю гры на дзьвюх інструмэнтах адначасова.
[рэдагаваць] Вядомыя басісты
[рэдагаваць] Сусьвет
- Алян Каран (Alain Carone)
- Сьців Бэйлі (Steve Bailey)
- Флі (Flea)
- Кліф Бёртан (Cliff Burton)
- Філдзі (Fieldy)
- Лес Клейпул (Les Claypool)
- Стэнлі Клярк (Stanley Clarke)
- Джо ДеМая (Joey DeMaio)
- Джон Энтвістл (John Entwistle)
- Мо Фостэр (Mo Foster)
- Хэсус Ґабальдон (Jesús Gabaldón)
- Ляры Ґрэам (Larry Graham)
- Сьцюард Гэм (Stuart Hamm)
- Тасімаса Хара (Toshimasa Hara)
- Сьців Гарыс (Steve Harris)
- Джонас Гэльборґ (Jonas Hellborg)
- Энтані Джэксан (Anthony Jackson)
- Люіз Джонсан (Louis Johnson)
- Мікі Ўэй (Mikey Way)
- Джон Пол Джонс (John Paul Jones)
- Марк Кінг (Mark King)
- Ґрэґ Лейк (Greg Lake)
- Ґэдзі Лі (Geddy Lee)
- Тоні Левін (Tony Levin)
- Майкл Мэнрынґ (Michael Manring)
- Маркус Мілер (Marcus Miller)
- Джон Мьюнґ (John Myung)
- Адамі Ніці (Adami Nitti)
- Жако Пасторыюс (Jaco Pastorius)
- Джон Пацітучы (John Patitucci)
- Дамінік дзіП'яца (Dominique diPiazza)
- Маґнус Розэн (Magnus Rosen)
- Ґары Віліс (Gary Willis)
- Віктар Вутэн (Victor Wooten)
- Білі Шыан (Billy Sheehan)
- Шава Абаджан (Shavo Odadjian)
- Сьців ДзіДжорджыё (Steve DiGiorgio)
- Майк Дзёрт (Mike Dirnt)
- Пітэр Вэнц (Peter Wentz)
- Робэрт Труджылё (Robert Trujillo)
- Пол МакКартні (Paul McCartney)
- Дуф МакКаґан (Duff McKagan)
[рэдагаваць] Беларусь
- Кастусь Калесьнікаў
- Дзяніс «Аліса» Барбуха
- Рамэо
- Зьміцер Астроўскі
- Аляксей Паўловіч
- Вячаслаў Сяргеенка
- Людзьміла Крукоўская
- Эдуард Юдовін
- Дзяніс Дробны
- Уладзіслаў Плюшчаў
- Вікторыя Сычэвіч
- Юрась Ляўкоў
- Яўген Броўка
- Яўген Міронаў
- Віктар Самарукаў
- Сяржук Краўчанка
- Ігар Сацэвіч
- Юры Фядзюк
- Андрусь Семянюк
- Руслан Праўда
- Акрабат
- Аляксей Зайцаў
- Ігар Сарокін
- Алесь Каліноўскі
- Алесь Ванькевіч
- Валеры Башкоў
- Уладзіслаў Кірушчанка
- Алесь Мышкевіч
- Мікалай Няронскі
[рэдагаваць] Спасылкі
Беларускі Онлайн часопіс для басістаў