Выспы Ўоліс і Футуна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйная мова | француская, увэйская, футунская | ||||
Сталіца | Мата-Уту | ||||
Найбуйнейшы горад | Мата-Уту | ||||
Урад
Прэзыдэнт
Адміністратар |
Замежная тэрыторыя Жак Шырак Ксаўер дэ Фюрст |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
211 месца ў сьвеце 274 км2 0 |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
218 месца ў сьвеце 15.480 58,5/км² |
||||
СУП - Агульны (2004) - на душу насельніцтва |
226 месца ў сьвеце $ 60 мільёнаў $ 3.800 |
||||
Валюта | Франк КФП (CFP ) |
||||
Часавы пас - улетку |
(UTC+12) (UTC) |
||||
Незалежнасьць |
|||||
Дзяржаўны гімн | La Marseillaise | ||||
Аўтамабільны знак | |||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .wf | ||||
Тэлефонны код | +681 |
||||
Выспы Ўоліс і Футуна, афіцыйная назва Тэрыторыя выспаў Уоліс і Футуна (па-француску: Territoire des Iles Wallis et Futuna) — выспы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну, на адлегласці каля 2/3 шляхі паміж Гаваямі і Новай Зэляндыяй. Зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Францыі.
|
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспы былі адкрытыя галяндзкімі і брытанскімі мараплаўцамі ў 17 - 18 стагодзьдзі. Але першымі эўрапейцамі, якія пасяліліся тут, былі францускія місіянэры (1837). Яны навярталі мясцовае насельніцтва ў каталіцтва. 5 красавіка 1842 году, пасьля паўстаньня часткі мясцовага насельніцтва, місіянэры запатрабавалі абарону Францыі.
5 красавіка 1887, каралева Увэ (Uvea) з выспы Ўоліс падпісала дамову, якая афіцыйна ўсталёўвала францускі пратэктарат. 16 лютага 1888 году каралі Сыгавэ (Sigave) і Алё (Alo) з выспаў Футуна і Алёфі таксама падпісалі дамову, якая ўсталёўвала францускі пратэктарат. Выспы былі прынятыя пад кіраваньне францускай калёніяй на высьпе Новая Калядонія.
У 1917 годзе тры традыцыйных тэрыторыі, якія знаходзіліся пад кіраваньнем мясцовых каралёў былі анэсаваныя у Францыяй, і былі ператвораныя ў Калёнію Уоліс і Футуна, якая ўсё яшчэ была пад кіраваньнем Калёніі Новая Калядонія. У 1959 годзе жыхары выспаў прагаласавалі за тое, каб стаць Французскай замежнай тэрыторыяй з 1961, тым самым выходзячы з падначаленьня Новай Калядоніі.
[рэдагаваць] Палітыка
Тры традыцыйныя каралі абмежаваныя ў правах. Глава дзяржавы – прэзыдэнт Францыі Жак Шырак прадстаўлены Вярхоўным адміністратарам Ксаўерам дэ Фюрстам (з 18 студзеня 2005). Прэзыдэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі Паталіёнэ Канімоа (з студзеня 2001). Кабінэт - Рада Тэрыторыі, які складаецца з трох каралёў і трох чальцоў кабінета, прызначаных Вярхоўным адміністратарам па прапанове Тэрытарыяльнай Асамблеі. Вярхоўны адміністратар прызначаецца Французскім прэзідэнтам па прапанове Францускага МЗС. Прэзыдэнет Тэрытарыяльнай Асамблеі абіраецца чальцамі Тэрытарыяльнай Асамблеі.
[рэдагаваць] Геаграфія
Уключаюць выспу Ўоліс (Ile Uvea), выспу Футуна (Ile Futuna), выспу Алёфі (Ile Alofi) і 20 малых выспачак. Даўжыня берагавой лініі 129 км. Абедзьве купы выспаў акружаныя рыфамі. Рэльеф вульканічнага паходжання, нізкія ўзгоркі. Максымальная вышыня (гара Сынгавэ - 765 мэтраў.
Клімат трапічны - гарачы дажджавы сэзон (лістапад - красавік), халодны сухі сэзон (травень - кастрычнік). Ападкаў 2.500 – 3.000 мм на год. Вільготнасьць 80%, сярэдняя тэмпература 26.6°C.
Назіраецца абязлесеньне у выніку бесперапыннага выкарыстаньня драўніны, як асноўнай крыніцы паліва. Засталіся толькі невялікія ўчасткі лясоў. З-за памяншэньня колькасьці лясоў гарыстая мясцовасьць выспы Футуна асабліва схільная да эрозіі. На высьпе Алёфі няма сталых паселішчаў з-за недахопу прэснай вады.
[рэдагаваць] Эканоміка
Тэрытарыяльныя воды - 12 марскіх міль, эканамічная зона - 200 марскіх міль.
Эканоміка абмежаваная традыцыйнымі відамі сельскай гаспадаркі. Землекарыстаньне (2001): ворныя землі - 5%, пасеўныя землі - 25%, іншае - 70%. 80% прыбыткаў атрымоўваецца ад земляробства – вырошчваньня какосавых арэхаў і гародніны, гадоўлі хатняга быдла – у большай частцы сьвіньняў, і рыбалоўства.
Каля 4% насельніцтва занята ва ўрадзе.
Прыбыткі паступаюць ад субсыдый Францускага ўраду, ліцэнзій на рыбалоўныя правы для Японіі і Паўднёвай Карэі, імпартных падаткаў і банкаўскіх трансфэраў працоўных-экспатрыянтаў з Новай Калядоніі.
На выспах існуе каля 120 км аўтадарог (выспа Ўоліс - 100 км, выспа Футуна - 20 км). Зь іх з пакрыцьцём - 16 км. (усё на высьпе Ўоліс), грунтавых - 104 км (выспа Ўоліс - 84 км, выспа Футуна - 20 км). Парты ці гавані ёсьць ў гарадох Мата-Утут і Ліва. Маецца два аэрапорты – адзін з ўзлётнай паласой з шчыльным пакрыцьцёў, другі з грунтавай ўзлётнай паласой.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва (ліпень 2004) – 15.880. Назіраецца ўстойлівая эміграцыя з выспаў Уоліс і Футуна на Новую Калядонію. Жыхары выспаў у асноўным палінэзійцы.
[рэдагаваць] Рэлігія
Каталікі - 99%, іншыя - 1%.
[рэдагаваць] Культура
Пісьменнасьць насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў – 50% (зь іх мужчын – 50%, жанчын – 50%).
Нацыянальнае свята: Дзень Бастыліі - 14 ліпеня.
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Шаблён:Краіны Акіяніі