Вялікдзень
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Даты Вялікадня, 2000—2020 |
||
---|---|---|
год | зах. | усх. |
2000 | 23 красавіка | 30 красавіка |
2001 | 15 красавіка | |
2002 | 31 сакавіка | 5 траўня |
2003 | 20 красавіка | 27 красавіка |
2004 | 11 красавіка | |
2005 | 27 сакавіка | 1 траўня |
2006 | 16 красавіка | 23 красавіка |
2007 | 8 красавіка | |
2008 | 23 сакавіка | 27 красавіка |
2009 | 12 красавіка | 19 красавіка |
2010 | 4 красавіка | |
2011 | 24 красавіка | |
2012 | 8 красавіка | 15 красавіка |
2013 | 31 сакавіка | 5 траўня |
2014 | 20 красавіка | |
2015 | 5 красавіка | 12 красавіка |
2016 | 27 сакавіка | 1 траўня |
2017 | 16 красавіка | |
2018 | 1 красавіка | 8 красавіка |
2019 | 21 красавіка | 28 красавіка |
2020 | 12 красавіка | 19 красавіка |
Вялі́кдзень - адно з галоўных сьвятаў на Беларусі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Хрысьціянскі Вялікдзень
Хрысьціяне пераасэнсавалі Вялікдзень у сьвята Ўваскрасеньня расьпятага Ісуса Хрыста, якое сталася галоўным хрысьціянскім сьвятам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаваньне перамогі над грахом і сьмерцю. Першапачаткова хрысьціянскі Вялікдзень і жыдоўская Пасха супадалі па часе. У 325 годзе на 1-м Усяленскім Нікейскім царкоўным саборы вырашана было сьвяткаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасьля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзеньня даты з жыдоўскай Пасхай.
У II стагоддзі існавалі два сьвяты, дзьве Пасхі: адна — у знак сьмерці Збавіцеля, другая — у гонар Уваскрасеньня Хрыстовага, ягонага Узьнясеньня (саракавы дзень пасьля Уваскрасеньня) і сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў (Пяцідзясятніца — пяцідзясяты дзень пасьля Уваскрасеньня). Прытым першая Пасха праводзілася ў журбе і строгім посце. З V стагоддзя назва "Пасха" стала надавацца толькі сьвяту ў гонар Уваскрасеньня Хрыстовага.
Вялікдзень зьяўляецца рухомым сьвятам. Разьлічваецца праваслаўнай царквой па юліянскім календары, каталіцкай - па грыгарыянскім. У залежнасьці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 траўня. Зьяўляецца дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь.
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
Сьветлае Хрыстова Ўваскрасеньне зьяўляецца найвышэйшым, выключна радасным і ўрачыстым ў вэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў. Уваскрасеньнем Госпада Ісуса Хрыста зь мёртвых закончыўся Богачалавечы подзьвіг уратаваньня, узнаўленьня чалавека, зьдзейсьнілася перамога над грахом і яго вынікам - сьмерцю. Таму і радуецца так душа хрысьціяніна ў Вялікдзень.
Божай славе Ўваскрэслага Госпада адпавядае і асаблівая ўрачыстасьць богаслужэньня. З часоў апостальскіх царква праводзіць Пасхальнае набажэнства ўночы. У канцы Літургіі на Вялікдзень адбываецца асьвячэньне артаса.
У Сьвятым Паданьні апавядаецца, што адного разу Марыя Магдаліна, прапаведуючы веру ў Хрыста, прыйшла да імпэратара Рыма і падаравала яму яечка са словамі: "Хрыстос Уваскрэс!" У сапраўднасьці словаў сьвятой Магдаліны ўладар імпэрыі пераканаўся відавочна: звычайнае яечка ў ягоных рукох раптам пачало ружавець і ўрэшце сталася ярка-чырвоным.
З тых даўніх часоў мы падчас найвялікшага сьвята Вялікадня даруем адзін адному фарбаваныя яйкі як сымбаль несьмяротнасьці жыцьця і крыжовых пакут Ісуса Хрыста дзеля нашага ўратаваньня і кажам пранікнёныя словы: "Хрыстос Уваскрэс! - Сапраўды Уваскрэс!"
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Трапар сьвята Пасхі, глас 5
Хрыстос уваскрэс зь мёртвых,/ сьмерцю сьмерць зваяваў,/ і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
[рэдагаваць] Кандак сьвята Пасхі, глас 8
Хоць і сышоў Ты ў магілу, Несьмяротны,/ але зьнішчыў Ты сілу пекла,/ і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысьце Божа,/ жанчынам міраносіцам абвясьціўшы: Радуйцеся!/ і Сваім апосталам мір до́рачы,// і тым, што палі даючы ўваскрасеньне.
[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Пасхі
Ангел усклікаў Благада́тнай:/ Чыстая Дзева, ра́дуйся,/ Твой Сын уваскрэс/ на трэці дзень з гробу,/ і мёртвых ўзьняў Ён,/ людзі, весяліцеся.// Сьвяціся, сьвяціся,/ но́вы Іерусаліме,/ сла́ва бо Гаспо́дняя на табе зазьзя́ла./ Лікуй сёньня і весяліся, Сіоне./ Ты ж, Чы́стая, радуйся, Багародзіца,/ аб Уваскрасе́ньні Наро́джанага Табой.
[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя
[рэдагаваць] Народная традыцыя
У старажытных славянаў першапачаткова так называлася веснавое сьвята ў гонар сонца, абуджэньня прыроды й надыходу "вялікіх дзён" палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае сьвята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно "Пасха" (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах - "праходзіць міма"). Старажытныя жыды сьвяткавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Эгіпту. У дахрысьціянскія часы ў Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забесьпячэньня плоднасьці жывёлы, урадлівасьці зямлі, засьцеражэньня ад нягод.
3 прыняцьцем хрысьціянства гэтае сьвята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, зьяўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў. Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзеньня сьвяточных дзён. У Чысты Чацьвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую Суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і расьпісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў сьвяточную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асьвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу.
Пасьля Літургіі сьвяткаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асьвячоным яйкам, потым іншай асьвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца велікоднымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае ("мацак").
У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песьні з пажаданьнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчасьлівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу:
У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінаньне памерлых родзічаў - веснавыя дзяды Радаўніца.