Вінегрэт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вінегрэ́т (Вінэгрэ́т) (французскае Vinaigrette ад Vinaigre – воцат) — у французскай і інтэрнацыянальнай кухні соўс, які ўжываецца як запраўка салатаў; часам так называюць і халодныя закускі з такой запраўкай.
[рэдагаваць] Соўс
Класічны соўс “вінегрэт”, які атрымаў міжнароднае прызнанне на пачатку XIX стагоддзе, гатуецца з алею (3 часткі), віннага воцату (1 частка) з дадаткам солі і свежазмолатага перцу, якія старанна перамешваюць і збіваюць да згушчэння. Часта соўс “вінегрэт” дадаткова араматызуецца эстрагонам, пятрушкай, часнаком і інш. Заміж воцту можна ўжываць лімонны сок або лімонную кіслату.
[рэдагаваць] Халодная закуска
У Беларусі распаўсюджаная халодная закуска з такой назвай, вынайдзеная ў рускай кухні. У яе склад уваходзіць дробна пасечаныя вараныя буракі (абавязковы кампанент) і іншая садавіна (морква, бульба), а таксама запраўка (маянэз, смятана, алей). Класічны рускі вінегрэт уключае пакрышанае крутое яйка і крыху дробна нарэзанага селядца. Гатуецца непасрэдна перад спажываннем, бо хутка губляе смак.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»