Даўґаўпілс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Даўґаўпілс (па-латыску Daugavpils, па-беларуску раней Дзьвінск, па-расейску раней Двинcк, Борисоглебов па-нямецку раней Dünaburg, на ідыш דענענבורג (Дэнэнбурґ)) - горад на паўднёвым усходзе Латвіі, цэнтар гістарычнага рэґіёну Латґаліі. З насельніцтвам у 115,265 жыхароў (перапіс 2000 г.) Даўґаўпілс ёсьць другім па насельніцтву местам у Латвіі пасьля Рыґі.
Даўґаўпілс знаходзіцца ў прыкладна 230 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Латвіі Рыґі, на рацэ Заходняй Дзьвіне (па латыску Даўґава). Горад выгадна ляжыць у адпаведна 33 і 25 км ад межаў зь Беларусяй і Летуваю.
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1275 - першая летапісная згадка гораду як крыжацкае фартэцыі.
- з 1561 па 1772 - Даўґаўпілс у складзе Рэчы Паспалітае, сталіца польска-літоўскае Лівоніі.
- 1772 - пасьля Першага Падзелу Рэчы Паспалітае места адыходзіць да Расеі, пераймяноўваецца ў Двінск, потым - у Барысаглебаў (Борисоглебов)
- 1918 - горад Дзьвінск абвяшчаецца часткаю Беларускае Народнае Рэспублікі
- 1920 - Даўґаўпілс адыходзіць да Латвіі, грае важную ролю як транспартны вузел.
Рэґіён вакол Даўґаўпілсу мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латыскага насельніцтва. Расейскамоўныя (у асноўным беларусы і расейцы) складаюць да 70-80% насельніцтва краю.