Каспійскае мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каспі́йскае мо́ра (па-персідску: دریای خزر, па-руску: Каспийское море) — безвыточнае салёнае возера ў Азіі. З'яўляецца самым вялікім возерам ў свеце па плошчы паверхні (плошча складае каля 370 тыс км²), але плошча змяняецца ў выніку змяншэння ўзроўню вады (у 1930 годзе плошча складала 442 тыс.км²).
Максімальная глыбіня 1 025 метраў. Салёнасць ад 10-12‰ да вельмі высокага ўзроўню, дасягаючага нават 300‰ у закрытых затоках. У старажытнасці мора насіла розныя назвы: Гірканскі акіян, Арабскае мора, Квалійскае мора.
Узбярэжжа Каспійскага мора належыць наступным краінам:
У Каспійскім моры жыве вялікая колькасць асетраў, ікра якіх цэніцца на ўсім свеце. З погляду на смак — асятровая ікра гэта адзін з лепшых гатункаў ікры. Але папуляцыі асятроў пагражае знікненне з-за неабмежаванай лоўлі (асабліва каля расейскага ўзбярэжжа, дзе асетр адкладае ікру), але экалагічныя арганізацыі спрабуюць забараніць лоўлю асетраў да павялічэння іх колькасці.
На шэльфе Каспійскага мора існуюць вялікія месцанараджэнні нафты, што робіць рэгіён вельмі важным для сусветнай гаспадаркі. Гэта так сама выклікае праблему падзела тэрытарыяльных вод паміж узбярэжнымі краінамі.
Узровень вады мора паднімаўся і апускаўся многа разоў. Некаторыя расейскія гісторыкі ўпэўнены, што пад'ём узроўню вады ў моры ў Сярэднявеччы выклікаў вялікую паводку ў гэтым рэгіёне.
У Каспійскае мора ўпадаюць рэкі Кура, Урал і Волга. Мора злучана з Азоўскім морам каналам.
Найвялікшыя гарады ўзбярэжжа Каспійскага мора:
- Баку (Азербайджан)
- Туркменбашы (Туркменістан)
- Бабол (Іран)
- Актаў (Казахстан)
- Астрахань (Расея)
Найвялікшыя рэкі якія ўпадаюць у Каспійскае мора:
- Волга (Расея)
- Кума (Расея)
- Церак (Расея)
- Кура (Азербайджан)
- Куэзел Узан (Іран)
- Атрэк (Туркменістан, Іран)
- Эмба (Казахстан)
- Урал (Казахстан)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Каспійскае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў