Люцын
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Люцын (па-латыску: Ludza, па-нямецку: Ludsen, па-расейску: Люцин) — невялікі горад у Латгаліі на ўсходзе Латвіі. Насельніцтва паводле дадзеных 2004 года складае 10,247.
Люцын, адзін з найстаражытнейшых гарадоў Латвіі, упершыню згадваецца ў рускіх летапісах пад 1173 альбо 1177 г. Крыжакі Тэўтонскага ордэну збудавалі ў 1399 г. каменную крэпасьць, якая зьяўляецца найстарэйшай у Латгаліі. Люцын ужываўся як фарпост на ўсходзе Лівоніі. Люцын атрымаў гарадзкія правы у 1777 г. ад расейскай імпэратрыцы Кацярыны II.