Лік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лік — адзін з асноўных паняткаў матэматыкі. Ён паходзіць з даўніх часоў і паступова пашыраецца адпаведна таму як пашыралася сфэра чалавечай дзейнасьці і зьяўляліся новыя праблемы, што патрабавалі колькаснага апісаньня і вывучэньня.
Напачатку лікі ўжываліся для падліку прадметаў, гэта былі натуральныя лікі (). Калі да іх дадалі адмоўныя лікі, каб абазначаць памер доўга, колькасьць прадметаў, якіх не хапае і г.д., а таксама нуль, утварылася мноства цэлых лікаў (). Затым ўзьнікла патрэба занатоўваць яшчэ і дробныя лікі - палова, траціна. Такім чынам узнікла мноства рацыянальных лікаў (). Яшчэ пазьней, у выніку больш складаных вымярэньняў і рашэньня роўнасьцяў, пачалі карыстацца ірацыянальнымі лікамі. Разам рацыянальныя лікі ды ірацыянальныя лікі складаюць мноства рэчаісных лікаў (). У 16-м стагодзьдзі для абазначэньня вынікаў рашэньня квадратных і кубічных роўнасьцяў былі дададзены камплексныя лікі ().
Мноствы лікаў суадносяцца наступным чынам:
[рэдагаваць] Зьвязаныя артыкулы:
- Мноствы лікаў
- Цэлыя лікі
- Камлексныя лікі
- Рацыянальныя лікі
- Ірацыянальныя лікі
- Рэчаісныя лікі
- Натуральныя лікі
- Адмоўныя лікі
- Простыя лікі
- Лічбы
- Дробы
- Сыстэмы зьлічэньня
- Спэцыяльныя лікі (π, e, φ, i, ...)