Web Analytics Made Easy - Statcounter
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Радаслаў Астроўскі - Вікіпэдыя

Радаслаў Астроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Радаслаў Астроўскі
Павялічыць
Радаслаў Астроўскі

Радаслаў Астроўскі (25 кастрычніка, 1887, Запольле, Беларусь17 кастрычніка, 1976, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрсі, ЗША) ― беларускі палітычны актывіст і лідэр, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, беларускага ўраду пад нямецкай адміністрацыяй у 1943-1944.

Радаслаў Астроўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1887 году ў мястэчку Запольле, Слуцкага павету, Менскай губэрні. Паступіў у Слуцкую ґімназію, але быў выключаны за ўдзел у Расейскай Рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. У 1908 годзе быў прыняты на матэматычны факультэт Санкт-Пэтэрбургскага Ўнівэрсытэту. У 1911 арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях. Утрымліваўся ў астрогах Санкт-Пэтэрбургу і Пскову.

Пасьля выхаду на свабоду ў 1912 годзе, аднавіўся ва ўнівэрсытэце, і пазьней перавёўся ў Тартускі Ўнівэрсытэт, дзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт.

Працаваў настаўнікам ў Чанстахове (Польша) і ў Менску. З 1915 па 1917 выкладаў у Менскім Настаўніцкім Інстытуце. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году быў камісарам Часовага Ўраду Слуцкага павету. У верасьні таго ж году заснаваў Слуцкую Беларускую Ґімназію і стаў яе дырэктарам.

Астроўскі выступіў супраць кастрычнікай рэвалюцыі 1918 году. Быў дэлеґатам Першага Ўсебеларускага Зьезду. Выступаў за беларускую незалежнасьць у прэсе. Удзельнічаў у Слуцкім Паўстаньні 1920 году.

У 1921 годзе пераехаў у заходнюю Беларусь. З 1924 па 1936 працаваў дырэктарам Віленскае Ґімназіі.

У другой палове дваццатых гадоў рэзка зьмяніў свае палітычныя погляды. У лютым 1924 стаў ініцыятарам стварэньня праўрадавага прапаґандысцкага Польска-Беларускага Таварыства. Пасьля ягонага распадзе ў тым жа годзе, супрацоўнічаў зь Беларускай Камуністычнай Партыяй (бальшавікоў) і з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі, курыраваў падпольны камсамол у сваёй ґімназіі.

З 1925 па 1926 быў намесьнікам старшыні Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, старшынём Таварыства Беларускай Школы, і дырэктарам Беларускага каапэратыўнага банка ў Вільні, празь які праходзілі сродкі на фінансаванне Грамады. У 1926 уступіў у Камуністычную Партыю Заходняй Беларусі, быў арыштаваны польскімі ўладамі, але апраўданы на судовым працэсе супраць Грамады.

У 1928 Астроўскі зноў зьмяніў палітычную арыентацыю і стаў прапаґандаваць супрацоўніцтва з польскім урадам, за што настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху. У траўні 1934 — сьнежні 1935 яны правялі над ім грамадзкі суд.

У другой палове 1930-ых гадоў пад псэўданімам «Эра» публікаваў артыкулы ў розных беларускіх кнігах–календарох, і ў ґазэце «Родны край». У 1936 вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Лодзь.

Падчас нямецкай акупацыі 1939-1945 гг., Астроўскі актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі ўладамі. У 1941 вярнуўся ў Менск, працаваў там у цывільнай адміністрацыі. Старыў беларускія адміністрацыі ў Бранску, Смаленску і Магілёве, працаваў у гэтых гарадох бурґамістрам.

У 1943 годзе, Радаслаў Астроўскі стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады, стварэньне якой было ўрэшце рэшт дазволенае немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сымпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі. Хаця рада ня мела асаблівых паўнамоцтваў, яна тым ня менш у дазволеных межах кіравала некаторымі галінамі жыцьця, напрыклад, адукацыяй.

Астроўскі быў адным з галоўных арґанізатараў Другога Ўсебеларускага Зьезду у 1944 годзе.

Пасьля вайны, ратуючыся ад саветаў, Астроўскі ўцёк у Заходнюю Нямеччыну. У 1956 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным актывізьме беларускай дыяспары, быў галоўным ідэёляґам бэцээраўскай плыні эміґрацыі.

Радаслаў Астроўскі памёр 17 кастрычніка, 1976 году ў Саўт Рывэры, штат Нью Джэрсі.

[рэдагаваць] Скарыстаныя матар’ялы

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

На іншых мовах

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu