Стыў Ірвін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стыў Роберт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасьня 2006) — папулярны аўстралійскі тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе.
[рэдагаваць] Біяграфія
Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Ягоны бацька стварыў парк гадаў у штаце Квінслэнд у 70-я гады мінулага стагодзьдзя.
З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнэс і неўзабаве стварыў першыя сэрыі фільма «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах сьвету. У 2006 годзе Ірвін быў узнагароджаны за ўнёсак у аўстралійскую турыстычную індустрыю, заслугі па папулярызацыі Зялёнага Кантынента ў дакумэнтальных фільмах аб дзікай прыродзе і стварэньне заапарка «Аўстралія» (Australia Zoo).
Неаднаразова Ірвін трапляў у сытуацыі, калі ягонае жыцьцё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасьць раненьняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.
Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries».
4 верасьня 2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы сьмяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласьць сэрца і лёгкіх.