Элтан Джон
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сэр Элтан Гёркулэс Джон (Sir Elton Hercules John KBE, сапр. Рэджынальд Кенэт Дўайт, Reginald Kenneth Dwight, нар. 25 сакавіка 1947 г. у мястэчку Пінэр, Мідлсэкс) - брытанскі сьпявак, кампазытар, піяніст, спачатку больш зьвязаны з рок'н'ролам, пазьней - адзін з заснавальнікаў софт-попу, цяпер адна з найбольшых музычных зорак сучаснасьці.
[рэдагаваць] Біяграфія
Зь сярэдзіны 1960-х гг. Элтан Джон працаваў у складзе гурту Bluesology. Ягоныя першыя сусьветна вядомыя песьні зьявіліся ў 1971 г. у яго другім альбоме (Elton John), сярод іх мэлядычная баляда Your Song.
У 1970-я годы Джон стаўся адным з найбольш пасьпяховых поп-сьпевакоў дзякуючы гітам Rocket Man, Crocodile Rock, Saturday Night's Alright (For Fighting), Goodbye Yellow Brick Road, Candle In The Wind (песьне, прысьвечанай Мэрэлін Манро) і іншым.
На сцэне шчарбаты, у акулярах, таўставасты сьпявак выступаў у гратэскных і экстравагантных касьцюмах, што стварыла яму імідж гэткага эпатажнага Enfant Terrible ад поп-музыкі.
У 1980-я гг. Элтан Джон быў вядомы песьнямі Nikita, Sad Songs і I'm Still Standing, адметнай рысай яго стылю сталіся прыгожыя соля-партыі на фартэпіяна, у другой палове дзесяцігодзьдзя, аднак, ён не мінуў пэўнае творчае крызы.
У 1997 г. Джон выпусьціў новую вэрсію Candle In The Wind, якую ён прысьвяціў загінулай Прынцэсе Даяне. З аб'ёмам продажаў у 32 мільёны асобнікаў Candle In The Wind '97 сталася самым пасьпяховым сынглам у гісторыі, усю выручку Элтан Джон ахвяраваў на добрачыннасьць.
Час ад часу яму даводзілася змагацца з залежнасьцю ад какаіну, буліміяй і фінансавымі цяжкасьцямі, выкліканымі разнузданым ладам жыцьця.
У 2004 г. выяшаў новы альбом - Peachtree Road, па стылі блізкі да творчасьці сьпевака 1970-х гадоў.
Элтан Джон мае пярэстую і багатую біяграфію. У 1980 годзе ён абвесьціў аб сваёй бісэксуальнасьці, у 1984 г. ажаніўся зь нямецкай гукатэхнічцы Рэнатэ Бляўэль, а ў 1988 г. зь ёй развёўся. Пазьней Джон заявіў аб сабе як аб гомасэксуалісьце.
У 2001 г. на цырымоніі ўручэньня Grammy Элтан Джон сьпеў дуэтам з рэпэрам Eminem'ам, які дагэтуль быў вядомы сваімі сэксысцкімі і гамафобнымі выказваньнямі.
Пасьля сьмерці ягонага сябра Раяна Ўайта Элтан Джон шмат грошай ахвяруе на барацьбу з СНІД, патрануе некалькі фондаў, асабіста здымаецца ў сацыяльнай рэкляме.
У 1994 г. ён атрымаў Оскар за Can you feel the love tonight, песьню да Дыснэеўскага мультфільму Кароль ільвоў. 24 лютага 1998 г. каралева Альжбета II пасьвяціла Элтана Джона ў рыцары, цяпер яго ймя афіцыйна гучыць як Сэр Элтан Джон, рыцар ордэну Брытанскае Імпэрыі.
У сьнежні 2005 г. Элтан Джон мае намер ажаніцца з сваім сябрам. Аднаполыя шлюбы ў Вялікай Брытаніі пакуль што не дазволеныя, але ў сьнежні мае выйсьці закон, які іх легалізавацьме.
[рэдагаваць] Дыскаграфія
- 1969 Empty Sky
- 1970 Elton John
- 1970 The Games [саўндтрэк]
- 1971 Tumbleweed Connection
- 1971 Friends [саўндтрэк]
- 1971 11-17-70 [live]
- 1971 Madman Across the Water
- 1972 Honky Chateau
- 1973 Don't Shoot Me I'm Only the Piano Player
- 1973 Goodbye Yellow Brick Road
- 1974 Caribou
- 1975 Captain Fantastic and the Brown Dirt Cowboy
- 1975 Rock of the Westies
- 1975 West of the Rockies [live]
- 1976 Here and There [live]
- 1976 Blue Moves
- 1978 A Single Man
- 1979 Victim of Love
- 1980 21 at 33
- 1981 The Fox
- 1982 Jump Up!
- 1983 Too Low for Zero
- 1984 Breaking Hearts
- 1985 Ice on Fire
- 1986 Leather Jackets
- 1987 Live in Australia [live]
- 1988 Reg Strikes Back
- 1989 Sleeping With the Past
- 1990 To Be Continued [Best Of]
- 1992 The One
- 1993 Duets
- 1994 The Lion King [саўндтрэк]
- 1995 Made in England
- 1996 Love Songs [Best Of]
- 1997 Big Picture
- 1999 Elton John and Tim Rice's Aida
- 1999 The Muse
- 2000 The Road To El Dorado [саўндтрэк]
- 2000 One Night Only [live]
- 2001 Songs from the West Coast
- 2001 Prologue
- 2002 Live at the Ritz [live]
- 2002 Greatest Hits 1970-2002
- 2004 Peachtree Road