Кірыліца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кір́ыліца (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — альфабэт[1], якім паслугуюцца шэсьць славянскіх моваў — баўгарская, беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская, а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога СССР і краінаў Азіі.
Кірыліца разьвілася з глаголіцы, якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты Кірыла і Мяфодзій (Мятодый). У адрозьненьні ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да грэцкага альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца Клімэнт з Охрыду, вучань братоў Кірылы і Мяфодзія.
Зьмест |
[рэдагаваць] Альфабэты славянскіх моваў
[рэдагаваць] Беларускі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж | З з | І і | Й й |
К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ў ў |
Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Ы ы | Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
- Ґ ґ – ужывалася да 1933 году, а таксама ўжываецца цяпер у мовазнаўчых тэкстах. Некаторыя мовазнаўцы выступаюць за вяртаньне літары ў альфабэт. (Месца - пасьля Г);
- ДЖ дж – дзьве літары, але адзін гук. У некаторых публікацыях пазначаецца ў альфабэце пасьля Д;
- ДЗ дз – так сама, як і ДЖ.
[рэдагаваць] Баўгарскі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | З з | И и | Й й | К к |
Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х |
Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ь ь | Ю ю | Я я |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Щ вымаўляецца "шт";
- Ъ – галосны гук (шва).
[рэдагаваць] Македонскі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Ѓ ѓ | Е е | Ж ж | З з | Ѕ ѕ | И и |
Ј ј | К к | Л л | Љ љ | М м | Н н | Њ њ | О о | П п | Р р | С с |
Т т | Ќ ќ | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Џ џ | Ш ш |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Й (замест яго J);
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Љ љ – мяккі эль;
- Њ њ – мяккі энь;
- Ѓ ѓ - мяккі ~"гь";
- Ќ ќ - мяккі ~"кь";
- Џ, џ - як беларускі "дж";
- Ѕ, ѕ - як беларускі "дз";
- Няма Ю і Я;
[рэдагаваць] Расейскі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж | З з | И и | Й й |
К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- И замест І;
- Щ щ – мяккі доўгі "ш" (некаторыя лінгвісты ўважаюць за асобны гук). Там, дзе звычайна ў беларускай мове ўжываецца "шч";
- Ъ ъ – цьвёрды знак. Адыгрывае тую ж ролю, што апостраф у беларускай мове;
- Г г – выбухны гук, адпавядае нашаму Ґ, а не Г;
- Ё ё — ужываецца факультатыўна, пры ўпарадкаваньні паводле альфабэту не адрозьніваецца ад Е е.
[рэдагаваць] Стараславянская азбука
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Є є | Ж ж | Ѕ ѕ | З з | І і | Ї ї |
И и | Ћ ћ | К к | Л л | М м | Н н | О о | Ѻ ѻ | П п | Р р | С с |
Т т | Ѹ ѹ | Ф ф | Ѳ ѳ | Х х | Ѡ ѡ | Ѿ ѿ | Щ щ | Ц ц | Ч ч | Ш ш |
Ъ ъ | ЪІ ъі | Ь ь | Ѣ ѣ | Ю ю | Я я | Ѥ ѥ | Ѧ ѧ | Ѫ ѫ | Ѩ ѩ | Ѭ ѭ |
Ѯ ѯ | Ѱ ѱ | Ѵ ѵ |
[рэдагаваць] Сучасны сэрбскі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Ђ ђ | Е е | Ж ж | З з | И и | Ј ј |
К к | Л л | Љ љ | М м | Н н | Њ њ | О о | П п | Р р | С с | Т т |
Ћ ћ | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Џ џ | Ш ш |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ё;
- И замест І;
- Няма Й (замест яго J);
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Љ љ – мяккі эль;
- Њ њ – мяккі энь;
- Ђ ђ - мяккі ~"дзь";
- Ћ, ћ - мяккі ~"ть";
- Џ, џ - як беларускі "дж";
- Няма Ю і Я.
[рэдагаваць] Украінскі альфабэт
А а | Б б | В в | Г г | Ґ ґ | Д д | Е е | Є є | Ж ж | З з | И и |
І і | Ї ї | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р | С с |
Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ю ю | Я я | Ь ь |
Як беларускі, апрача:
- Няма Ў;
- Няма Ы;
- Няма Э (а "Е" вымаўляецца як "Э");
- Є є – вымаўляецца як беларускі Е;
- Щ щ – вымаўляецца як беларускі "шч";
- И и – вымаўляецца як беларускі Ы;
- Ї ї - вымаўляцца як і у "іншы";
[рэдагаваць] Іншыя мовы
Акрамя вышэй названых шасьці славянскіх моваў, нейкай формай кірылічнага альфабэту карыстаюцца (або карысталіся) наступныя мовы:
- Славянскія
- Русінская мова
- Царкоўнаславянская мова
- Каўказскія
- Кітайскія
- Дунганская
- Чукоцка-камчацкія
- Карацкая
- Чукоцкая
- Уральскія
- Індаарыйскія
- Цыганская (у Сэрбіі й былым СССР)
- Індаіранскія
- Асэтынская
- Курдзкая (у былым СССР)
- Таджыцкая
- Мангольскія
- Бурацкая
- Калмыцкая
- Мангольская
- Раманскія
- Румынская/малдаўская — гл. Малдаўская кірыліца
- Тунгускія
- Нанайская
- Эвэнк
- Цюркскія
[рэдагаваць] Заўвагі
- ↑ Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты "абэцэдай" (A B C D), а кірылічныя альфабэты — "азбукай" (Аз Бука).